avatar

Як я таптаў боты у СА. Частка 2-ая. Каранцін. Дурка альбо заапарк? (працяг) Как я топтал сапоги в СА. Часть 2 -я . Карантин. Дурка или зоопарк? (продолжение)


Насамрэч таўраваньне рабілася для таго, каб байцы не кралі адно ў аднаго адзеньне, абутак ды г.д. Так, панове, на 7-ым дзесяцігоддзі перамогшага сацыялізму, на палігоне, адкуль стартавалі касьмічныя спадарожнікі і межкантынентальныя балістычныя ракеты існавала рэальная верагоднасьць прачнуцца ранкам і замест новай зімовай шапкі, ботаў ці дзягі знайсьці рэч старую, істотна спажываную і не сваю…. Падмена была звычайнай справай (красьці усё ж пабойваліся, бо ў выпадку чаго адным нарадам па-за чаргой не адкруцісься). З падменай намагаліся змагацца і гэткімі метадамі як таўраваньне. Дапамагала слаба – калі нумары агрэгатаў на аўто перабіваюць, то ўжо маючы час і жаданьне кавалак тканіны с персанальным кодам перашыць – не пытаньне. У шыхце байцоў часам можна было бачыць духа ці маладога ў дашчэнту паюзанай шапцы ці ботах і дзеда ці дэмбеля ў выключна нулёвым “прыкідзе”.
Для зручнасьці лічу карысным растлумачыць панству сістэму дыферэнцыяцыі у СА тых часоў. Байцы, што служылі меней за паў-года зваліся “дУхамі” (салАгамі, салабОнамі); ад паў-года да года – “маладымі” (сланамі, гусакамі, мамантамі); байцы трэцяга перыяду зваліся “фАзанамі” (чарпакамі, кандыдатамі), чацьвертага – “стАрымі” ці “дзядамі”. Пасьля прыказу аб дэмабілізацыі “дзед” пераходзіў у статус “дэмбеля”. Усе тыя вайсковыя касты мелі пэўны шэраг прынцыповых адрозьненьняў ды зьнешніх асаблівасьцяў. Гэтаму будзе прысьвечаны адмысловы пост. А пакуль што працягнем тэму карантыну.
Мой карантын праходзіў у адносна прыймальных умовах. З цягам часу я быў сьведкам істотна меней кашэрных уводзінаў ў вайсковае жыцьцё. Наша каманда прыкладна з 60 (на пачатку) навабранцаў кватэравала на асобным этажы, дзе месьціліся: агульны спальны пакой з “узлёткай”, некалькі пакоеў для заняткаў, санітарны блок (рукамыйники, прыбиральня, месца чыстки абутку), канцэлярыя, капцёрка ды збройнае памяшканьне. Першы тыдзень нашае памяшканьне абслугоўвалася нарадам з адной з суседніх рот часткі, і ужо ў першы дзень мы на свае вочы пабачылі, як выглядае тое самае, што завецца “дзедаўшчынай” у рэальнасьці. Нарад складаўся з трох шараговых байцоў ды малодшага сяржанта – дзяжурнага па карантыне. Адзін з шарагоўцаў быў духам, адзін – маладым і адзін – фазанам. За ўвесь дзень я ні разу не бачыў, каб фазан-днявальны нешта рабіў. У лепшым выпадку – стаяў “на тумбачцы”. Зразумела, дух завіхаўся на поўную – увесь час нешта мыў, скроб, націраў, паліраваў. Малады таксама не сачкаваў, аднак свае 2 гадзіны ноччу і 2 удзень ён адаспаў, а вось дух свае гадзіны на сон адстаяў на тумбачцы за фазана.
Гвалту ці фізічнага ціску не заўважыў. Што й не дзіўна – на карантын звычайна вылучалі адмысловы нарад. Каб без залётаў, бо да гэтага фармаваньня заўсёды накіраваная пільная увага камандаваньня часткі. У час карантыну я са здзіўленьнем зразумеў яшчэ адну рэч – на 7-ым дзесяцігоддзі перамогшага сацыялізму маладыя салдаты (духі) у савецкім войску натуральна галадавалі. Дух-днявальны літаральна накідваўся на парэшткі з харчовых запасаў нашых “кэшараў”, якімі мы яго частавалі. Праз нядоўгі час мы зразумелі чаму і адчулі тое на сваёй скуры.
Аднак першыя дні служба ішла даволі павольна і выключна ў межах статуту. Непрыемна здзівіў харчовы асартымент салдацкай сталовай. Зразумела ж, дома я б такога ня еў. Ды й нават гастранамічны узровень студэнцкіх сталовых тыпу “Бухенвальд” ці “Бычае вока”, дакладна апісаны ў анекдотах, даваў 100 балаў наперад армейскаму рацыёну. Кіраўнік каранціну старшына Коваль дазваляў нам наведваць салдацкае кафэ (“чыпок”), дзе большасьць з нас практычна за тыдзень і пакінулі рэшткі грошай, захопленых з цывільнага былога. Дарэчы, тыя што “эканомілі” апасьля горка крыўдавалі на сваю неабачлівасьць.
У чыпку, дарэчы, мы упершыню сутыкнуліся з яшчэ адной вайсковай экзотыкай. Не звяртаючы увагі на чаргу, у якой стаялі ў тым ліку і сяржанты, да прылаўку падыйшлі два байцы і пачалі не сьпяшаючыся рабіць замову чыпкару. Байцы, трэба адзначыць, уяўлялі сабой даволі цікавую кампазіцыю: на абодвух х/б нагавіцы з падцяжкамі на голае цела, на адной назе – бот, другая у сланцы. Як высьветлілася пазьней, тое былі г.з. “цывільныя” – дэмбелі-залётчыкі, дэмабілізацыю якіх камбат за нейкія касякі затрымаў пазней позьняга. Карысьці ад таго, праўда, не было ані, бо “цывільныя”, арганізаваўшы сабе фіктыўны грыбок, бавілі час у медсанчастцы. Хіба што камбат меў з таго пэўнае маральнае задавальненьне.
Працяг будзе.

/На самом деле клеймение делалось для того, чтобы бойцы не воровали друг у друга одежду, обувь и т.д. Да, господа, на 7- ом десятилетии победившего социализма, на полигоне, откуда стартовали космические спутники и межконтинентальные баллистические ракеты существовала реальная вероятность проснуться утром и вместо новой зимней шапки, сапог или ремня найти вещь старую, побывавшую в употреблении и не свою… Подмена была обычным делом ( красть все же побаивались, так как в случае чего одним нарядом вне очереди не отделаешься ). С подменой пытались бороться и такими методами как клеймение. Помогало слабо — если номера агрегатов на авто перебивают, то уже имея время и желание кусок ткани с персональным кодом переделать — нет вопрос. В строю бойцов иногда можно было видеть духа или молодого в донельзя поюзаной шапке или сапогах и деда или дембеля в исключительно нулевом " прикиде ".
Для удобства считаю полезным объяснить сообществу систему дифференциации в СА тех времен. Бойцы, служившие менее полу- года назывались " духами " ( салагами, салабонами ), от полу- года до года — " молодыми" ( слонами, гусями, мамонтами ); бойцы третьего периода назывались " фазанами " ( черпаками, кандидатами ), четвертого — «старыми » или " дедами ". После приказа о демобилизации " дед " переходил в статус " дембеля ". Все эти армейские касты имели определенный ряд принципиальных различий и внешних особенностей. Этому будет посвящен специальный пост. А пока продолжим тему карантина.
Мой карантин проходил в относительно приемлемых условиях. С течением времени я был свидетелем существенно менее кошерного введения новобранцев в армейскую жизнь. Наша команда примерно из 60 ( в начале ) новобранцев квартировала на отдельном этаже, где располагались: общая спальная комната со «взлёткой », несколько кабинетов для занятий, санитарный блок ( рукомойники, туалет, место для чистки обуви), канцелярия, каптерка и ружейная комната. Первую неделю наше помещение обслуживалось нарядом одной из соседних рот части, и уже в первый день мы воочию увидели, как выглядит то самое, что называется " дедовщиной " в реальности. Наряд состоял из трех рядовых бойцов и младшего сержанта — дежурного по карантину. Один из рядовых был духом, один — молодым и один — фазаном. За весь день я ни разу не видел, чтобы фазан — дневальный что-то делал. В лучшем случае — стоял " на тумбочке ". Разумеется, дух хлопотал на полную — все время что-то мыл, скреб, натирал, полировал. Молодой тоже не сачковал, однако свои 2 часа ночью и 2 днем он отоспал, а вот дух свои часы на сон отстоял на тумбочке за фазана.
Насилия или физического давления не заметил. Что и не удивительно — на карантин обычно выделяли особый наряд. Чтобы без залётов, поскольку к этому формированию всегда привлечено пристальное внимание командования части. Во время карантина я с удивлением понял еще одну вещь — на 7 -ом десятилетии победившего социализма молодые солдаты ( духи ) в советской армии натурально голодали. Дух — дневальный буквально набрасывался на остатки из продовольственных запасов наших «кешеров», которыми мы его угощали. Спустя какое-то время мы поняли почему и почувствовали это на своей шкуре.
Однако первые дни служба шла довольно спокойно и исключительно в рамках устава. Неприятно удивил продовольственный ассортимент солдатской столовой. Конечно же, дома я бы такого не ел. И даже гастрономический уровень студенческих столовых типа " Бухенвальд " или " Бычий глаз", точно описаные в анекдотах, давал 100 баллов вперед армейскому рациону. Глава карантина старшина Коваль позволял нам посещать солдатское кафе ( " чипок " ), где большинство из нас практически за неделю и оставили остатки денег, захваченных из гражданского прошлого. Кстати, те что " экономили " впоследствии горько обижались на свою неосмотрительность.
В чипке, кстати, мы впервые столкнулись с еще одной военной экзотикой. Не обращая внимания на очередь, в которой стояли в том числе и сержанты, к прилавку подошли два бойца и начали не спеша делать заказ чипкарю. Бойцы, надо отметить, представляли собой довольно интересную композицию: на обоих х/б брюки с подтяжками на голое тело, на одной ноге — сапог, другая в сланце. Как выяснилось позже, это были т.н. " гражданские " — дембеля — залётчики, демобилизацию которых комбат за какие-то косяки задержал позже позднего. Пользы от этого, правда, не было никакой, так как " гражданские ", организовав себе фиктивный грибок, проводили время в медсанчасти. Разве что комбат имел от того определенное моральное удовлетворение.
Продолжение следует./
0 комментариев

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.