avatar

Суд і пакараньне “ведзьмакоў” – II

У кнігах Браслаўскага земскага суда зафіксаваны даклад браслаўскага вознага Хрыстафора Няцкоўскага ад 15 траўня 1615 года аб спаленьні чарадзеяў у вёсцы Магуны. Згодна папераў, возны быў запрошаны на “мерапрыемства” вясковым войтам Урбанам Пяцюлевічам і ягонымі братамі – Каспарам і Войцюлем. Вясковая грамада Магуноў абвінавачвала сялянку Сафію Юргелевую Сунян і яе сына – Гасюля Юргелевіча Суняна у вядзьмарстве, наступствам чаго стаў масавы мор сусецкага быдла. У якасьці ганаровых гасьцей у Магуны былі запрошаныя паважаныя людзі акругі: стараста дрысяцкій Адам Гадзееўскі, падстараста браслаўскі Андрэй Камароўскі, ураднік дзісьненскі Аляксандар Цішкоўскі і шмат хто яшчэ. Адбылося нешта накшталт грамацкага суда: магунскія сяляне абвінавачвалі і выступалі ў якасьці сьведкаў, запрошаныя шляхчічы выконвалі функцыі прысяжных і пракурора адначасова, возны сімвалізаваў сваёй прысутнасьцю дзяржаўны кантроль.
Ходам “сьледства” селянін Тумель Дарадунда праявіў занадта высокую актыўнасьць, дапытваючыся, дзе мяркуемыя ведзьмакі хавалі свае “чары” і якім чынам атручвалі быдла. “Ведзьмакі” ж у сваю чаргу заявілі, што чары здаўна добра вядомыя у доме Дарадундаў, і наогул з радні Тумеля больш за трыццаць чалавек спаленыя за вядзьмарства. Магунскі піпл хуценька пагадзіўся з аргументацыяй “ведзьмакоў” і дадаў Тумеля да ліку абвінавачваемых. Аб выпрабаваньні вадой я пісаў раней, таму на ім супыняцца не буду. Трэба адзначыць, што усё дзейства цягнулася амаль тры дні. У ходзе працэсу было шмат цікавых дэталяў, напрыклад г.з. сьлецтвенны эксперымент, калі Сафія дэманстравала шаноўнаму суду мех і місу з канаплёй, у якой яна захоўвала “чары”, разпавядала як і чым іх карміла-гадавала. На другі дзень працэсу Гасюль Сунян здолеў зьбегчы з-пад варты, аднак заблукаў у лесе і быў хутка злоўлены.
Вынікам “сьледства” стаў судовы вырак: вінаватыя усе трое. Прысуд – пакараньне спальваньнем на вогнішчы, для чаго быў запрошаны адмыслоўца, браслаўскі прафесійны кат. Пакараных прывязвалі да драбінаў і па чарзе кінулі ў вялізнае вогнішча, што было раскладзенае на ускрайку вёскі.
Пасьля пакараньня адбылося высяленьне з Магуноў бліжэйшай радні “ведзьмакоў”. Дарэчы, возны дакладна зафіксаваў не толькі тое, хто куды і да каго быў выселены, але і занатаваў ручальніцтва радні пакараных наконт таго, што яны не зьбіраюцца помсьціць магунскім сялянам і чараваць супраць іх у далейшым.
15 комментариев
avatar
браслаўскі прафесійны кат
впечатляет
а что про скот пишут, мор закончился?
avatar
На гэты конт, нажаль, нічога ў паперах не зафіксаванае. Аднак тут ёсьць іншая фішка — вёска Мягуны існуе і сёньня. На наступнае лета планую наведацца туды ды пацікавіцца, ці памятаюць мясцовыя гэтую старонку сваёй гісторыі, а таксама паспрабую дазнацца ці захаваліся ў акрузе носьбіты прозьвішчаў «ведзьмакоў».
avatar
надо у моего деда поспрашивать, он из тех краёв ) когда к нему брат приезжает (87 лет) у них такие разговоры интересные и сама речь, на смеси разных языков, можно просто долго сидеть развесив уши )
avatar
Насамрэч тамтэйшых дзядоў цікава паслухаць. Асабліва карэнных, што размаўляюць на беларуска-літувіскім суржыку ды яшчэ з моцным дамешкам пальшчызны. Бабулькі ж гаварлівыя яшчэ часьцей сустракаюцца, асабліва калі пашчасьціць сустрэць якую ў лагодным настроі у нядзелю пасьля імшы. Такое разпавядуць, толькі вушы разпраўляй ;)
avatar
вёска Мягуны існуе і сёньня
А дзе? У Браслаўскiм раёне такой няма. У гугле знаходзiцца толькi
Магу́ны[1] — вёска ў Жырмунскім сельсавеце Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
, але ж яна занадта далёка ад Браслава, здаецца. У даведнiку СОАТО таксама толькi яна.
На ўсялякI выпадак пашукаў по Браслаўскаму раёну фамiлii «Дарадунда» (з усiмi магчымымi варыянтамI «О» i «А»), «Сунян», «Петюлевич» (з варыянтамi) — няма зараз там такiх. У МiорскIм раёне тое ж самае. У Пастаўскiм раёне ёсць толькi «Петюлевичи» (3 сям'i), жывуць у Лынтупах, Палхунах i Паставах.
avatar
avatar
Спасибо, не допёр )))
avatar
они кстати не сильно ближе чем вороновский район
avatar
Дзякуй Абе, зняйшой Мягуны ). Што цiкава, Палхуны знаходзяцца як раз побач з Мягунамi. Так што Пяцюлевiчы з Палхуноў вельмi верагодна нашчадкi кагосьцi з тых братоў Пяцюлевiчаў.
avatar
Яшчэ цiкава наконт прозвiшча «Сунян». Для мяне прозвIшчы на "-ян" заўсёды асацыявалiся з армянамi. Але ў тых жа Мягунах зараз ёсць людзi з прозвiшчам Якян i вiдавочна тутэйшымi iмёнамi. Нейкая мясцовая традыция для прозвiшчаў?

P.S. У Палхунах ёсць яшчэ i «Питюлевичи».
avatar
Хутчэй за ўсё так i ёсць. У Пастаўскiм раёне хапае прозвiшчаў на "-ян" i iмёнамi накшталт Франц, Казiмiр. А вось у Лiёзненскiм раёне ямаль выключна ярмяне. Не ведаў.
avatar
Цiкава, што жанчына, здаецца, i сапраўды была вядзьмаркай. Мяне заўсёды цiкавiла, якi працэнт вiнаватых быў сярод тысяч спаленых за вядзьмарства.
avatar
Недзе чытаў, што прыкладна 2% насельніцтва валодае у той ці іншай ступені надзвычайнымі здольнасьцямі. Таму пры адпаведным падыходзе ведзьмака знайсьці не пытаньне.
avatar
а что ты з iм рабiць будзеш?
avatar
Хм..., практычна выкарыстоўваць, зразумела. Для прыкладу вясковая бабулька робіць на раз гэткае, над чым тузін віцебскіх і наваполацкіх лагапедаў біліся гадамі, а дзядулька з Ухвішча вырашыў праблему г.зв. пасттраўматычнага сіндрому гэтак, што кваліфікаваны псіхолаг толькі рукамі разводзіў

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.