avatar

Што елі-пілі нашыя продкі на пачатку 18-га стагоддзя

Дзякуючы «Прыходна-расходнай кнізе Магілёва за верасень-снежань 1711 года” можна дакладна прасачыць на якія патрэбы выдаткоўваліся сродкі з казны магілёўскай магдэбургіі. Значная частка выдаткаў ішла на ежу і пітво для, як сказалі б сёньня, камандзіраваных па рознага кшталту дзяржаўных, вайсковых ці месцкіх справах.

Сьпіс прадуктаў харчаваньня, якімі частавалі гасьцей магілёўцы пачатку 18-га стагоддзя:
1. Рыба сьвежая, вяленая і вэнджаная, расолавая (?, ёсьць меркаваньне, што назва тычыцца рыбы для юхі (супу)), селядцы.
2. Мяса (ялавічына), мяса сьвіное, ныркі, лівер, печанае мяса.
3. Масла (па сэнсе тэксту – сметанковае), малако.
4. Куры, гусі, цяцеры/цяцерукі, яйкі (верагодна курыныя).
5. Крупы (грэцкая, ячная і аўсяная), рыж (рыс?), мука.
6. Сітніца (сітны хлеб) і “рэзавы бохан/булка” (пшанічны хлеб), абаранкі, пірагі.
7. Оцт (воцат).
8. Алей.
9. “Аліва” (?)
10. Грыбы.
11. Соль, цукар, папр (перац).
12. Капуста, цыбуля, пастарнак, пятрушка, варыва (?), хрэн, яблыкі, чоснык, кмен.
13. Разынкі, шафран, гваздзіка, цынамон (карыца), мігдал (міндаль), імбер.
14. Мёд, піва, віно, гарэлка, цюцюн.
Пад “мясам” нашыя продкі разумелі ў першую чаргу ялавічыну, бо ў некалькі месцах сустракаецца побач “мяса” і “мяса сьвіное”. Дарэчы сьвініна ў тэксце сустракаецца значна радзей чым проста “мяса” (лічы – ялавічына). Не зразумела, што хаваецца за “алівай”. Магчыма аліўкавы алей, бо проста алей раз-пораз сустракаецца разам з “алівай”. Выклікае пытаньне і “варыва”. Па сэнсе і кантэксце гэта – нейкая шырокараспаўсюджаная гародніна, але якая канкрэтна, не зразумела. Ні разу не сустракаецца кава ці гарбата. Не прыгадваецца нават квас, які гора-гісторыкі абвясьцілі ледзьве не нацыянальным напоем. Як высьвятлілася, нашае усё – мёд і піва. Яны прыгадваюцца найчасьцей. Віно – даволі рэдкі напой пры тагачасным стале і падаваўся ён толькі самым шаноўным гасьцям. Гарэлку выстаўлялі пераважна для чэлядзі, шляхетнае паспольства яе відавочна не асабліва шанавала.
31 комментарий
avatar
цюцюн?
avatar
Патрэбны пераклад цi Вы у тым сэнсе, што гэта — не пітво і не ежа?
avatar
я в смысле, что это вообще
avatar
Табак )))
avatar
во, я помню — что-то знакомое
avatar
тытунь — табак, аднак паколькі у арыгінале выкарыстаны моцна паланізаваны тэкст на лацініцы, я вырашыў не рэдагаваць аўтарскі варыянт.
avatar
да. я уже понял
avatar
Можно уточнение? «Предки» это те, кто в панском доме обедал или те, кто в панский дом на работу ходил? Насколько часто встречалась говядина в рационе крестьян и прочей «челяди»? Вопрос не праздный. В свое время читал, что самая повседневная пища украинских крестьян были картофель, лук и сало. Грибы были более сезонным продуктом, так как «разносолы» шли барину на стол в закрома.
avatar
Насколько я понял, это анализ расходов отнюдь не на крестьян, а на шляхту и её прислугу. Что должно быть близким и к рациону зажиточного мещанства. В любом случае это наиболее широко обрисовывает рацион населения. У бедных слоёв он был просто уже. А картофель в начале 18 века можно было встретить разве что в оранжереях у каких-нибудь магнатов, что, кстати, и иллюстрирует этот список.
avatar
З павіннасьцяў воласьці Мікалаеўскай (той жа вышэйменаваны “Інвентар”)
З валокі цяглай (прыгоннай) зьбіраецца ў год:
1. Чыншу – 15 злотых;
2. Паншчыны (прыгону) для мужчын – 1 дзень на тыдзень, для жанчын – 1 дзень на тыдзень;
3. Агульных работ (згонаў, гвалтаў, талок, трывог), у якіх мусяць удзельнічаць усе працаздольныя – 8 дзён на год;
4. Даніна натурай: 1 гусь, 4 курыцы/пеўня, яек – 60, хмелю – ½ салянкі (салянка – 1/6 бочкі), баравікоў – 100 (калі урадзілі), ягад гатунку рознага і арэхаў (калі ўрадзілі) – “згодна звычаю даўняга”, медаўшчына — “згодна звычаю даўняга”;
5. Дадаткова: дранак – 120 адзінак, жэрдзяў – 10 адзінак, цёсу добрага – пара; сеці невадовай – 4 сажэні.
У сярэднім ў той жа Мікалаеўскай воласьці валока цяглая адпавядала адной сялянскай гаспадарцы, што складалася з 6,45 асобаў (3,75 – працаздольных). На гаспадарку ў сярэднім прыходзілася 1,25 каровы; 1,05 цялушкі; 1,55 каня; 0,75 авечкі; 4,15 гуся; 6,75 курыцы; 1,7 сьвіньні.
Гарнец мёду (пітво) каштаваў 1 злоты, гарнец віна – 8 злотых, фунт цукру – 3 злотых, кажух просты – 12 злотых, 1 курыца – 0,45-0,5 злотага.
Маючы 21,3 га зямлі (выганы для быдла у гэты склад не ўваходзілі), сярэднестатыстычны нават прыгонны селянін мог сабе дазволіць не толькі бульбу з цыбуляй. Зразумела, калі краіна ў чарговы раз не ваявала з маскалямі ;).
А што тычыцца дыеты украінца з бульбы, цыбулі ды сала, то тое, верагодна, адносіцца ўжо да саўдэпаўскага часу. Да 19-га стагоддзя бульбу на Украіне практычна не культывавалі, слова “грэчкасей” прыдумаў не я.
avatar
Очень интересно!
А почему нет репы? Неужели не была распространена у нас?
avatar
если я правильно помню картошка уже в 17м веке вытеснила репу с территории РП. странно что её нет
avatar
В 17-м веке? В 17 веке он и во Франции не был массовой культурой, да и в первой половине 18-го тоже. А у нас он должен был получить распространение веке в 19-м, ну в конце 18-го максимум.
avatar
читал когда то что как раз у нас хреново росли овощи и картошка распространилась тут как суррогатная культура чуть ли не раньше европы

но конечно такой вопрос доизучить надо
avatar
pdf.vlib.by/BS-2008/Kartofel-2008.pdf тут пишут что при августе 3м начали возделывать

тогда понятно почему его нет на столе
avatar
Немец? Логично. Вроде как главными инициаторами внедрения картофеля в Европе считаются пруссаки. От них после Семилетней войны эта культура пошла в сопредельные страны (насмотрелись положительного опыта на немецких территориях). Да и потом не один десяток лет ушёл на массовое распространение культуры. Это ж не немцы, где, говорят, Вильгельм 1 приказал отрезАть выступающие органы на голове за отказ сажать картошку. Вроде как в Европе немцев до сих пор кличут бульбашами.
avatar
август 3 — наш. правил с конца 17го по середину 18го века
avatar
минусуя ты самоудовлетворяешься?))
avatar
мне лень писать комменты типа «не пости хуйню»

поэтому просто минус

кстати, давно хотел спросить: ты когда постишь хуйню — самоудовлетворяешься?
avatar
аналогично) все хотела спросить по поводу твоих ретвитов
avatar
ну так уж откровенно лгать не надо
avatar
ну ладно уж… твои твиты минусовать не будем))
avatar
не сдерживай себя
avatar
не хочу… ты скучный)
avatar
ну я ж не клоун скаут, чтобы тебя веселить
avatar
а зря… я уже пометила тебя в своем блокнотике
avatar
я переживаю весь
avatar
не скраснелся от счастья?)
avatar
а ты как думаешь?
avatar
Да ну, чистокровный немец (саксонец). До него на польском троне побывал только его папа, тоже курфюрст Саксонский. И жить предпочитал в Дрездене. Не уверен, что он по-польски говорить мог.
avatar
магчыма «варыва» i ёсьць тая рэпа

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.