avatar

Зіма 1942, Вучгас (Лужасна)

Знаёмы “чорны капальнік” надоечы прадэманстраваў тое-сёе са знаходак, што атрымалася “узьняць” на месцы будоўлі лужасьнянскай ГЭС. Значная частка знаходак датуецца пачаткам 1942. Калі шчыра, для мяне быў навіной расповед аб няўдалай спробе вызваленьня Віцебска ў лютым 1942 года пад час г.з. Веліжска-Таропецкай наступальнай аперацыі. Магчыма гэта будзе цікавым і чытачам фрыблогеру.
Ходам Веліжска-Таропецкай наступальнай аперацыі, што была часткай г.з. “зімовага” наступленьня Чырвонай арміі пад Масквой, прыкладна 30 студзеня 1942 года 4-ая ударная армія (камандуючы Яроменка) выйшла да Веліжу. Аб’ектыўна ужо гэты прарыў можна было б лічыць цудам – ну не чакалі немцы, што саветы ў жорсткую зімовую сьцюжу кінуць на убой гэткую прорву чалавечага матэрыялу. А яны кінулі, адпаведна вермахт пабег. Але не далёка. Суседзі 4-ай ударнай з поўначы і поўдня былі хутка скаваныя баямі і адсталі на 100 і 110 км адпаведна. Ды й стан 249 стралковай дывізіі, 51-ай стралковай брыгады і некалькіх лыжных батальёнаў, што уласна кажучы, і складалі аснову арміі, быў далёкі ад пажаданага. Тылы далёка адсталі, у шыхтах засталося не болей за 3 тыс. баяздольных. Аднак калі ж тое супыняла чырвоных “кутузавых”.
Што б там не пісаў Яроменка аб аператыўных здольнасьцях камдыва Тарасава, аднак зразумела, што ідэя захопу Віцебску узьнікла не ў штабе дывізіі. Карацей 31 студзеня 1942 года 249 дывізія пачала рух у бок Віцебску, накіраваўшы прыданую 51-ую брыгаду на захоп Суражу. Падобна на тое, што камандуючы LIX армейскага корпусу вермахту генерал фон дэр Шэвалеры, пад началам якога былі 83, 205 і 330-я пехотныя дывізіі быў да таго гатовы. Немцы лёгка адбілі наступленьне 51-ай брыгады на Сураж і пачалі пагражаць акружэньнем 249-ай дывізіі.

Зразумеўшы пагрозу, ужо 1 лютага 1942 года Яроменка аддаў загад на адыход, аднак згодна яго ж успамінаў, камдыў Тарасаў ўжо не меў магчымасьці атрымаць той загад. Відавочна ужо 1 лютага дывізія Тарасава апынулася ў акружэньні. 2 лютага часткі 249-ай дывізіі не сустракаючы процідзеяньня ворага працягвалі рух да Віцебску і ранкам 3 лютага 1942 года 67-ы лыжны батальён выйшаў да Вучгасу (Лужасна). Тут і пачалося. Дакладней скончылася. Дывізія Тарасава апынулася пад ударам сьвежых частак 83-яй пехотнай дывізіі вермахту і пакінула Лужасна. Калі прасачыць далейшыя напрамкі удараў 249-ай дывізіі, то вынікае, што “адыход” не зусім дакладна характэрызуе стан рэчаў.
Вярхоў’е, Аўдзеевічы, Сенькава, Кавалі, Бялынавічы – далёка не поўны сьпіс месцаў, дзе парэшткі 249-ай дывізіі спрабавалі прабіцца. 5 лютага 1942 года некалькі сотняў байцоў і камандзіраў здолелі прарвацца да сваіх у раёне Астраўкі. Страты баявой тэхнікі і цяжкага узбраеньня (танкі 141-га асобнага танкавага батальёна і рэактыўныя мінамёты 109-ага асобнага артдывізіёну) склалі ля 100%, страты жывой сілы — ад 75 да 90%.
6 комментариев
avatar
Дзякуй! Вельмi цiкава. Для мяне гэта таксама стала навiной.
avatar
Мы у размове яшчэ адно цікавае пытаньне закранулі — г.зв. «стараверскую рэспубліку Зуева», дакладней міф аб ёй. У бліжэйшы час напішу.
avatar
С дочкой прочитала… Спасибо. Выпендрились, людей положили. Когда по-другому было.
avatar
Да часто когда было. Только не у тех.
avatar
отлично спланировананя и осуществлённая операция была.
Мало того что немца гнали темпами 44 года по десятку километров в день (и так больше недели), так ещё рейдом к Витебску немцев заставили пересравши мариновать там 3 дивизии (83, 205 и 330) вместо того чтобы отправить их на фронт где у нас на тот момент войск почти не было и всё могло рухнуть от одного не особо сильного удара.
А как немцы весной поняли что их прямщаз никто штурмовать не будет и попробовали оттеснить 3 и 4 УА от железки на ржев, вышел грандиозный эпикфейл, потому что те за это время и окопов нарыли и мин наставили и весело отстреливали гансов как в тире о чём немцефилы очень не любят вспоминать

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.