avatar

Горад Новая (Руская) Варшава пад Лёзна?

Сярод папераў па віцебскай гісторыі патрапіў на вочы цікавы фрагмент

Глядзі ты, не чуў аб гэткім. Аднак добра ведаючы, што (пры ўсёй маёй павазе) погляды пана Сапунова на пэўныя рэчы моцна скажала прызма зацятага праваслаў’я і вернападданства, вырашыў пакапацца у тэме глыбей. Вялікі і жахлівы ;) гугл зразумела ж выдаў некалькі перапевак адной і той думкі “Агінскі заснаваў горад на мяжы з Маскоўшчынай і даў яму імя “Новая Варшава”.
Прынамсі гэтак лічаць і найбольш прасунутыя ў сэнсе гісторыі сваёй вескі жыхары агра-гарадку Веляшковічы што ў Лёзьненскім раёне. Амаль усе спасылаюцца на пана Сапунова, менавіта на вышэйпрыгаданы фрагмент.
Не, я разумею, што пан кашталян віцебскі быў асобай амбіцыйнай, аднак жа каб рызыкнуць на пабудову новага месца ды яшчэ з гэткім назовам…. Як кажуць, грукайце – і вам адчыняць: даволі хутка знайшлася асноўная частка паперы, да якой належыў фрагмент. І там што ў перакладзе, што ў арыгінале чытаем:



Карацей, Агінскія і насамрэч намагаліся стварыць на месцы вёскі Веляшковічы у сваіх новых землях, набытых у харунжага і падваяводы віцебскага Самуэля Кіселя, населенный пункт гарацкога узору. З гэтай мэтай запрашалі туды на сталае жыхарства месьцічаў Віцебска, спакушаючы ільготамі па падатках. Іншая справа, што мусіла звацца тое паселішча “Нове Място” – “Новый горад”, а Варшавай (Рускай Варшавай) зваўся толькі двор Агінскіх і што шырока практыкавалася ў тыя часы – цалкам маёнтак. Не выключаю, што калі б усё пайшло як было запланавана, то назва двору перайшла б і на новае места ці мястэчка.

Архіўныя паперы ад 1753 і 1771 гадоў сьведчаць, што “піпл павёўся”. Але ж…. Як там было далей – тое пакуль схаванае пад покрывам часу, аднак можна меркаваць, што віцебскія Агінскія у часы Барскай канфедэрацыі былі на баку свайго родзіча – гетмана ВКЛ Міхала Казіміра. Адпаведна на далейшую будоўлю Новага Горада не мелі ні часу, ні сродкаў, ні магчымасьцяў.
1 комментарий
avatar
Брава! Апладырую стоячы! Кожны Ваш гiстарычны пост дзiва якi цiкавы! Эх, Новая Варшава непадалёк ад Вiцебску, гэта было б цiкава.

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.