Карма
911.99
Рейтинг
+1012.99
Опыт
3074.46

--

Публикации

Гульні майго маленства-2

Амерыканка Гульня рухомая на адкрытым паветры, пераважна для сухога сезону. Можна гульць i ў спартовай залi. Пачынаецца з чэканкi мячом на колькасьць. Хто наб’е меней за ўсiх, той мусiць вадзiць. Вызначыўшы «амерыканку», гульцы становяцца шчыльным колам i той, хто набiў болей за усiх, з усяе дурнiцы бье мячом...

Гульні майго маленства-1

Панская зямля Гулялі звычайна удвох, радзей утраіх-ўчацьвярых. На зямлі, а лепей на добра утрамбаваным пяску (пажадана без травы), акрэсьлівалі кола, якое пароўну падзялялі дыяметрамі (радыюсамі) па колькасьці удзельнікаў. Потым удзельнікі гульні па чарзе кідалі нож у суседні сектар, маючы мэтай адсекчы ад яго...

Не тую краіну завуць Гандурасам

У прошлым траўні нейкія боўдзілы спалілі закінуты будынак сядзібы Маліноўскіх у Чарапоўшчыне. У размове аб былых гаспадарах маёнтку дзядзька Міхал-два аўсайды прыгадаў, што па чутках апошні уласьнік удзельнічаў у супрацьмаскальскім паўстаньні 1863-64 гадоў. Пашчыравалі крыху, панапружвалі віленскіх знаёмых,...

Дрэнна, што цуды адбываюцца толькі ў казках

Перамовы “Менск-II” – гэткая ж фікцыя як “Менск-I”, і як збольшага усё тое, што рабілася у нашай сталіцы апошнія 20 год пад патранажам афіцыйнай улады. Аднак размова сёньня не аб дэмагогіі і хлусьні тутэйшых калгасьнікаў, а аб ходзе і перспектывах 1-ай Україна-Рашкаванскай вайны. Тое што я бачу і чую, тое аб чым паведамляюць знаёмыя “адтуль” сведчыць: перамірье у поўнач на 15 лютага 2015 года не пачнецца. Не пачнецца таму, што яно не патрэбнае

Гарады “Лебедка” і “Белмаков”? Вы чулі?

Патрапіла ў рукі цікавая манагрфія “Переговоры о мире между Москвой и Польшей в 1581-82 гг.» (редакция проф. О.И. Успенского, Одесса, 1887 г.). Хоць мой пост і не аб тым, але не магу не супыніцца на цікавым моманце – у тэксце на 98-мі старонках “поляки” не прыгадваюцца ніводнага разу, “Польша” – толькі ў назве....

"Зорка мая" і "апошні рускі"

“ – Анастасия, звезда моя, кто это и почему вы опять целуетесь? – Это… последний русский, Сережа. Он меня понимает и жалеет. – Мне надоел этот последний русский. И предпоследний тоже… .” Мяркую, шмат хто з чытачоў глядзеў “Гардэмарынаў”. Глядзеў і я, хоць і фрагментарна. Глядзеў… і убачыў :)....

Нашыя у Сібіры

Патрапіла ў рукі цікавая кніга “Материалы по изучению быта переселенцев, водворенных в Тобольскую губернию за 15 лет; том 1-ый, историко-статистическое описание 100 посёлков”, Москва, 1895, напечатано по распоряжению Министерства Внутренних дел, “дозволено цензурой” ;))). Калі дазволіце, я без каментараў. Хоць і...

Dura lex sed lex. З папераў Магілёўскага суда

21 кастрычніка 1748 года стараста Ковельскі Міхал Кроер зьвярнуўся у суд Магілёўскага магістрату са скаргай на полацкага жыда Абрама Міхалевіча і сялянку вёскі Дубраўка Лепельскага павету Параску Данілаву Апёнкаву. Кроер абвінавачваў іх у незаконнай пазашлюбнай сувязі і абразе хрыстыянскай веры. На допыце Абрам...

Няўжо той самы Ю. Корсак?

Памятаю, як ў саплівыя піянерскія часы мяне уразілі дзьве рэчы на глыбоцкіх могілках “Копцеўка”: калона у гонар Канстытуцыі 3-га траўня і старая каплічка-надмагільны помнік без апазнавальных дадзеных. Першая – хучэй таму, што нават у тыя глухія саўдэпаўскія часы знайшліся людзі, растлумачыўшыя што і да чаго....

Хітрадупы Какорка. З папераў Полацкай магдэбургіі

У судовых паперах ад 28 жніўня 1643 году занатаваны ход сьледцтва па цікавай справе. Усё пачалося з заявы полацкага ландвойта Каспара Лукі Глаўбіча на абразы з боку месьціча полацкага мясьніка Мартына Какоркі. Нібыта, апошні па п’янай лаўцы публічна абражаў як пана Глаўбіча, так і гарацкія полацкія улады у ягонай...

“Лайдак ушацкі”

Учора заехаў да наваполацкай радні. Сястра ужо амаль тыдзень павышае кваліфікацыю, таму меў магчымасьць пабачыць, як “гаспадарылі” швагер з пляменьнікам. Вырашыў пачаставаць хлапцоў чым-небудзь хуткім, простым ды смашненькім. Пасьля рэвізіі лядоўні размеркаваў абавязкі, і ужо літаральна праз 30-35 хвілінаў страва...

Міф аб г.зв. стараверскай рэспубліцы Зуева

Прыкладна год дзесяць таму я ўпершыню пачуў гісторыю г.з. стараверскай рэспублікі пад Полацкам у вёсцы Заскаркі (памылковая форма Саскаркі), што існавала з 1941 да 1944 года і кіравалася старастам – Міхалам Яўсеевічам Зуевым. Пераказваць вялікага жаданьня няма, таму цікаўным раю зьвярнуцца да гугла – там болей як...

Зіма 1942, Вучгас (Лужасна)

Знаёмы “чорны капальнік” надоечы прадэманстраваў тое-сёе са знаходак, што атрымалася “узьняць” на месцы будоўлі лужасьнянскай ГЭС. Значная частка знаходак датуецца пачаткам 1942. Калі шчыра, для мяне быў навіной расповед аб няўдалай спробе вызваленьня Віцебска ў лютым 1942 года пад час г.з. Веліжска-Таропецкай...

Суд і пакараньне “ведзьмакоў” – II

У кнігах Браслаўскага земскага суда зафіксаваны даклад браслаўскага вознага Хрыстафора Няцкоўскага ад 15 траўня 1615 года аб спаленьні чарадзеяў у вёсцы Магуны. Згодна папераў, возны быў запрошаны на “мерапрыемства” вясковым войтам Урбанам Пяцюлевічам і ягонымі братамі – Каспарам і Войцюлем. Вясковая грамада Магуноў...

I набалезь яму гэткае шчасьце?

Вядомы Віленскі архіварыюс Янiс Спрогiс на пачатку 20-га стагоддзя ў адной з публікацыяў прывёў дакументальнае сведчаньне публiчнага спаленьня ведзьмакоў па ініцыятыве сялянаў вёскі Магуны Браслаўскага павету Віцебскай губерніi, што адбылося на пачатку 17-га стагоддзя. Уласна кажучы, ужо само апісаньне...

Да гісторыі Смалянаў (Аршанскі раён)-2

Працяг тэмы, распачатай тут freebloger.by/moj_rodny_kut/2624.html і працягнутай тут freebloger.by/mr_zhukov/2147.html Патрапіла на вочы яшчэ адна цікавая папера, што пралівае сьвет на гісторыю Смалянаў яшчэ да пераходу (1522 год) ва уладаньне гетмана літоўскага, кашталяна віленскага і ваяводы...

О двух разных имениях с одинаковым названием «Ореховно»

В связи с путаницей и наложением информации по двум населённым пунктам, возникшей (в том числе и по моей вине), хотел бы внести ясность в данные, которые ранее были размещена на сайте www.radzima.org относительно усадьбы Ореховно в Ушачском районе. В XVII-XX столетиях в Лепельском уезде Витебской губернии...

Кароль Аўгуст III Sas, Віцебск і ... піва

12 кастрычніка 1738 года гораду Віцебску каралеўскай граматай падараванае права на адкрыцьцё соладаварнага, броварнага і вінакурнага цэхаў. Калі б маркетолагі «Дзьвінскага бровару» у сваёй рэкламна-маркетынгавай стратэгіі (пры ўмове, што яна ў іх ёсць, зразумела) арыентаваліся на гэткі немалаважны фактар як...

Скотный двор и вокруг него

Трагедия Украины и странные игры вокруг неё т.н. мировой общественности демонстрируют, ху из ху на скотном дворе, а также напоминают неписанные правила сосуществования. Если кто не в курсе, то закон джунглей уже давно отменён. Вернее ограничен в применении и используется только в периферийных регионах. На...

Ці надоўга дурню шкляны чэлес? Паб’е альбо згубіць

У часы майго студэнства нормай было наведваць розныя мядзьвежыя куты былой Саўдэпіі ў складзе г.з. будатрадаў. Часам магло пашчасьціць і з неблагім заробкам, але мяне ды й большасьць аднагрупнікаў болей цікавіла магчымасьць павандраваць за кошт камсамолу. Адно з гэтых тур-буд-падарожжаў занясло на поўнач Якуціі ў...